Interactive stories, text-based games and visual novels
Visit our new website AXMA.INFO
Ты закахаўся ў прыгожую і заможную паненку, жаніўся, завёў дзяцей і забыў пра помсту. Страчана.
За ненаведванне пар цябе выключылі з універсітэту! Ты паехаў у вёску і зноў пачаў працаваць на паноў, урэшуе-рэшт памёр ад сухотаў, як і бацькі.
Ты купіў кветкі, стаў на калена, прыгатаваўся да жарснага кахання і ... яна адмовіла, аргументуючы гэта тым, што яе сэрца аддадзена "Народнай волі". Ты не вытымаў адмовы і скончыў жыццё самагубствам, прыгнуўшы ў Няву.
На першым курсе ты пазнаёміўся з цудоўнай дзяўчынай і закахаліся. Яна член гуртка першай у свеце нелегальнай тэрарыстычнай арганізацыі “Народная воля” і хоча аддаць сваё жыццё на карысць рэвалюцыі. Як ты заваюеш яе сэрца?
• Прапаную ёй выйсці замуж;
• Стану актыўным членам гуртка “Народная воля”.
Ты вырашыў пачаць з асветніцтва сярод сялянства і аднавіць "хаджэнне ў народ", аднак адзін з сялян палічыў цябе занадта падазроным і, калі ты ненавязліва распавядаў яму пра ідэі сацыялізма, звязаў цябе і аддаў у лапы паліцыі.
Цудоўна. У “Народай волі” ты пазнаёміўся з асноўнымі ідэямі сацыялізму, прачытаў “Што рабіць?” Чарнышэўскага і знайшоў верных таварышаў. Аднак не ўсе ў арганізацыі згодныя з яе існуючым курсам. Што выбярэш ты?
• Тэрор;
• Рэформы.
Цяпер ты стаў сапраўдным народнікам – выконваеш заданні, жывеш пад чужым імям і хаваешся ад паліцыі. Тваяму аўтарытэту ў “Народнай волі” можна толькі пазайздросціць. Аднак настаў час X – народнікі вынеслі смяротны прысуд Аляксандру II. Выбіраем месца:
• Чыгунка;
• Вяртанне з Манежа.
Ты цудоўна ўсё прадумаў і падрыхтаваў, аднак імператара выратаваў выпадак. З-за паломкі паравоза саставы імператара і світы памяняліся месцамі: першым праехаў царскі цягнік, а затым свіцкі. Змоўшчыкі не ведалі гэтага і падарвалі другі цягнік, мяркуючы, што Аляксандр знаходзіцца там. Вас схапілі - страчана.
Хутчэй за ўсё ў цябе атрымаецца. Хапай зброю і за справу!
• Пісталет;
• Бомба.
Ты не здолеў набыць дарагі пісталет і пры замаху на жыццё з адлегласці ў некалькі метраў ты не трапіў. А далей працягваем сцэнар "схапілі-забілі".
Ты бярэш бомбу і адпраўляешся:
• Да Зімовага палацу;
• На Інжынерную вуліцу.
Аляксандр вырашыў змяніць маршрут і заехаць да вялікай княжны Кацярыны Міхайлаўны. Ты не паспеў на Інжынерную вуліцу... Рысакоў ужо здаў сваіх таварышаў, і ты быў адным з іх.
Забіць Аляксандра II
Васільева Вераніка
Місія выканана! Ты адпомсціў за сваіх бацькоў – 1 сакавіка 1881 года імператар памёр у Зімнім палацы.
Але ці змянілася нешта навокал? Ці выратаваў ты Расію. Тваіх сяброў забілі. Ты не герой, бо ўсе лічаць, быццам Аляксандра забіў Коцік (Ігнат Грынявіцкі).
Якія ж наступствы мела забойства імператара?Забойствам Аляксандра II тэрарысты пазбавілі краіну магчымасці пайсці па больш дэмакратычным шляху.
Імператар рыхтаваў указ аб прыняцці Канстытуцыі, а вось яго пераемнік, Аляксандр III, адмовіўся ад канстытуцыйных рэформаў бацькі, і краіна пайшла па шляху рэакцыі.
Высакародных мэтаў не дасягнуць тэрактамі, яны толькі сеюць страх і знішчаюць тых, хто мог бы накіраваць свае сілы і энергію на стварэнне.
Спадзяюся, ты засвоіў гэты ўрок гісторыі!
Міма!
"…Бацькі марылі пра адмену прыгону. Усе марылі пра адмену прыгону і вось, 19 лютага 1861 году, яно спраўдзілася. Свабода! Свабода? Не такая, пра якую марылі, зусім не такая.
Калі ежа стала праблемай, я зразумеў, што пра адукацыю – маю вечную мару – можна забыць. Поле, коні, невыносная фізічная праца. Не дапамагло. Бацькі захварэлі на сухоты… Калі я стаяў над іх магіламі, а вароны бязлітасна каркалі над маёй галавою, я зразумеў, хто вінны і што я павінен рабіць. Я вырашыў паехаць у Піцер да сяброў і засвоіць прафесію" :
•Юрыст;
• Гарняк;
• Медык.
У 14: 15 экіпаж цара выехаў з Інжынернай вуліцы і павярнуў на Екацярынінскі канал, ідучы да Зімовага палаца. За карэтай сачылі тэрарысты, адзін з якіх — Рысакоў-у гэты момант атакаваў.
Выбух разбурыў экіпаж і параніў ахову, але імператар зноў ацалеў. Паліцмайстар, які суправаджаў цара, пераконваў яго неадкладна пакінуць месца тэракту. Але Аляксандр II адважна адказаў, што не можа сысці, не пагаварыўшы з параненымі.
Які зручны момант! Куды будзеш кідаць выбухоўку?
• Галава;
• Ногі.
Гістарычны экскурс.